У гэтыя выходныя палітвязьня Мікалая Аўтуховіча этапавалі з Івацэвіцкай калёніі № 5 у гарадзенскую крытую турму з больш жорсткімі ўмовамі ўтрыманьня.
Зьвестак пра тое, ці трапіў палітвязень на месца сьледаваньня, рэдакцыя пакуль яшчэ ня мае. Паводле існуючай практыкі, этапаваньне вязьняў нават на такую невялікую адлегласьць можа цягнуцца да тыдня. Тым часам, як вынікае з апошняга дасланага на «Свабоду» ліста Аўтуховіча, цалкам магчыма, што ў асуджанага зьявіліся дадатковыя праблемы са здароўем, зьвязаныя з спробай ускрыць вены. Такой думкі прытрымліваюцца, у прыватнасьці, і адмыслоўцы-мэдыкі.
Незадоўга да этапаваньня ў Горадню Мікола Аўтуховіч напісаў ліст на «Свабоду», дзе патлумачыў свой адчайны крок:
( Чытаць болей... )